ГУБАЗіК затрымаў беларускамоўнага вядоўцу Андрэя Паплаўскага
Андрэй Паплаўскі / старонка на Фэйсбуку
ГУБАЗіК затрымаў беларускамоўнага вядоўцу мерапрыемстваў Андрэя Паплаўскага, ён жа дырэктар агенцтва "АП івэнт". Відэаролік з затрыманым з'явіўся ў тэлеграм-канале сілавікоў.
На відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе прытрымліваўся "мяккіх апазіцыйных поглядаў", быў падпісаны на Nexta і перасылаў паведамленні сябрам і жонцы.
У чым канкрэтна вінавацяць Паплаўскага і ў якім статусе ён знаходзіцца — невядома.
У нядаўнім інтэрв'ю Паплаўскі расказваў, што ўжо дзесяць гадоў вядзе вяселлі і карпаратывы па-беларуску і "прыводзіць гасцей у атмасферу шляхецкай карчмы".