The Guardian: РФ выкарыстоўвае ва Украіне кантрабандную зброю з Ірака
Расія выкарыстоўвае ва Украіне кантрабандную зброю і боепрыпасы з Ірака. Гэта — процітанкавыя ракеты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню бразільскай распрацоўкі, піша брытанскае выданне The Guardian са спасылкай на некалькі крыніц у Іраку (у тым ліку — у рэгіянальнай разведслужбе). Яны былі адпраўлены ў РФ у сакавіку ўжо пасля пачатку вайны ва Украіне.
Паведамляецца, што расіяне атрымалі ракетны комплекс Bavar 373 іранскай вытворчасці, падобны на расійскі С-300.
У публікацыі згадваецца кантрабандная схема дастаўкі зброі з удзелам іранскіх вайскоўцаў — па Каспійскім моры да Астрахані.