Гродзенскага педафіла асудзілі на пяць гадоў

У Гродне да пяці гадоў калоніі асудзілі мясцовага жыхара, які прымусіў 13-гадовую дзяўчынку задаволіць яго сэксуальныя фантазіі на пляжы каля Румлёўскага парку.

Як піша "Вечерний Гродно", кампанія падлеткаў адпачывала на пляжы, там да іх далучыўся мужчына і пачаставаў півам. Праз некалькі гадзін падлеткі пачалі разыходзіцца. Мужчына прапанаваў 13-гадовай дзяўчынцы праводзіць яе. Калі яны адышліся, мужчына прымусіў дзяўчынку задаволіць яго сэксуальныя фантазіі. Да палавога акта справа не дайшла.

Дзяўчынка змагла вырвацца і ўцячы. Зламысніка знайшлі па фатаграфіях, якія падлеткі рабілі на пляжы. Гэта 27-гадовы гродзенец, у якога ёсць жонка і маленькае дзіця. Суд прызнаў мужчыну вінаватым.

Фота — gtrk-saratov.ru