Гродзенец "замініраваў" мясцовую ГЭС
Калі жонка паспрабавала яму перашкодзіць хуліганіць, мужчына стукнуў яе ў галаву.
Непрацуючы 59-гадовы гродзенец апоўначы 13 снежня затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ГЭС на рацэ Нёман замініраваная. Міліцыянты аператыўна праверылі інфармацыю і высветлілі яе непраўдзівасць.
Падчас далейшай праверкі выявілася, што прычынай тэлефанавання стала перадазаванне спіртнога, адзначае Гродзенскі блог s13. У крыві мужчыны было 2,4 праміле алкаголю. Дарэчы, калі жонка спрабавала спыніць яго ад неабдуманых дзеянняў, ён стукнуў яе кулаком.
Следчыя пачалі крымінальную справу па факце заведама хлуслівага паведамлення пра небяспеку. Мужчыну прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу. Дарэчы, раней ён двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за злоснае ўхіленне ад выплаты аліментаў і крадзеж.
Фота — odessit.in.ua