Грамадзян Беларусі вызваляць ад здачы біяметрыі пры ўездзе ў Расію
Здача біяметрыі / kommersant.ru
Грамадзян Беларусі вызваляць ад здачы біяметрыі пры ўездзе ў Расію. Гэта вынікае з праекта пастановы расійскага ўрада, апублікаванага на партале праектаў нарматыўных прававых актаў РФ.
У Расіі плануюць правесці ў два этапы эксперымент па здачы біяметрыі замежнікамі і асобамі без грамадзянства пры ўездзе ў краіну. У праекце пастановы агаворваецца, што новая працэдура не закране грамадзян Беларусі.