"Гомсельмаш" стаў прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу
"Гомельскі радыёзавод" / Флагшток
"Гомсельмаш" стаў дэ-факта прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу. Гэта адбылося пасля далучэння да яго ваеннага "Гомельскага радыёзавода".
Уваходжанне "Гомельскага радыёзаводу" ў склад "Гомсельмаша" аформіў сход акцыянераў, паведамляе "Флагшток". Гомельскае прадпрыемства цалкам належыць дзяржаве.
Апошнія гады "Гомельскі радыёзавод" быў на мяжы банкруцтва. Ён быў створаны для радыёлакацыйнага абсталявання.