Гол Шкурына не дапамог “Легіі” перамагчы ў матчы супраць “Краковіі”

У перадапошнім матчы тура беларус Ілля Шкурын забіў за “Легію” / legia.com
18 траўня ў перадапошнім туры Экстраклясы “Легія” прайграла “Краковіі” з лікам 1:3. Гол за варшаўскі клуб на 21-й хвіліне забіў беларус Ілля Шкурын.
У гэтым сезоне на рахунку беларускага нападніка 9+4 па сістэме гол+падача ў 35 матчах. Нагадаем, што Шкурын пачынаў чэмпіянат у “Сталі”.
“Легія” фінішуе ў бягучым сезоне на пятым месцы. Дзякуючы перамозе ў фінале Кубка Польшчы і голу Шкурына, каманда згуляе ў кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.