Шкурын забіў ў фінале Кубка Польшчы і дапамог “Легіі” трапіць у еўракубкі

2 траўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прайшоў фінал Кубка Польшчы па футболе / szurek.waw.pl
2 траўня ў Варшаве адбыўся фінал Кубка Польшчы. “Легія” беларуса Іллі Шкурына абыграла “Пагонь” з лікам 4:3, а сам ён адзначыўся забітым мячом.
Матч Ілья пачаў на лаўцы запасных, але на 60-й хвіліне трэнер выпусціў гульца на поле. І літаральна ў першай жа атацы беларус мог забіваць, але брамнік злавіў мяч пасля яго трампанага стрэлу.
А ўжо праз хвіліну партнёр Іллі вывеў яго дакладным пасам сам насам з брамніком, Шкурын халаднакроўна абыграў галкіпера і адправіў мяч у сетку, зрабіўшы лік 3:1 на карысць “Легіі”.
Oba filmy pokazują tego samego piłkarza#POGLEG #PucharPolski🏆 pic.twitter.com/7QssdPOQaB
— Polski Ligowiec (@polski_ligowiec) May 2, 2025
Фінальны свісток суддзі зафіксаваў перамогу каманды Шкурына — 4:3. Гэта першы трафей беларускага футбаліста.
Перамога ў фінале дазволіць варшаўскай камандзе выступіць у кваліфікацыі Лігі Еўропы ў сезоне 2025/26.
Марш фанатаў, сутычкі з паліцыяй і моцны перформанс
Да матча тысячы фанатаў “Легіі” правялі марш па горадзе, паралізаваўшы рух у цэнтры Варшавы.
— Legia Warsaw (@LegiaWarsawEN) May 2, 2025
Перад пачаткам гульні каля ўваходу на стадыён адбыліся сутычкі фанатаў з паліцыяй, якая выкарыстала вадамёты і перачны газ.
02.05.2025🇵🇱Pogoń Szczecin - Legia Warszawa, Legia vs 1312 before match, click for online photos, video here: https://t.co/sSENXOCO7a pic.twitter.com/pExKtPawcs
— Hooligans.cz Official (@hooliganscz1999) May 2, 2025
Перад стартавым свістком фанаты “Легіі” вывесілі велізарны банер з сімвалам Варшавы — русалкай і надпісам “Варшава любіць пераможцаў”.
Warszawa kocha zwycięzców.
— Legia Warszawa (@LegiaWarszawa) May 2, 2023
Warszawa kocha Legię. pic.twitter.com/w01pLA511e
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.