Ілля Шкурын забіў першы гол за "Легію" у Экстраклясе

Илья Шкурин в "Легии"

26 красавіка беларус адзначыўся першым голам за свой новы клуб у галоўным турніру Польшчы / legia.com

26 красавіка ў матчы 30-га тура Экстраклясы беларускі нападаючы Ілля Шкурын забіў першы гол за "Легію". Здарылася гэта ў гульне супраць "Катовіцы".

Беларус мог забіць яшчэ адзін гол, але ж крыху не хапіла.

Гульня скончылася з лікам 3:1 на карысць варшаўскай "Легіі".

Клуб Шкурына працягвае знаходзіцца на пятым месцы турнірнай табліцы і пакуль не праходзіць у еўракубкі.

Апошняя магчымасць трапіць у Еўропу восенню ў "Легіі" будзе праз фінал Кубка Польшчы, які адбудзецца 2 траўня.

Нагадаем, што ў мінулым матчы Шкурын не рэалізаваў пенальці.

Беларус перайшоў у "Легію" ў 2025 годзе, каманда заплаціла за яго 1,5 мільёна еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.