Германія прыпыніла сертыфікацыю "Паўночнага патоку — 2"
Урад Германіі часова спыняе сертыфікацыю "Паўночнага патоку — 2". Пра гэта заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц, перадае DW.
Прычынай такога рашэння называецца эскалацыя расійска-ўкраінскага канфлікту.
Газаправод "Паўночны паток — 2" будаваўся некалькі гадоў. Яго выкарыстанне мусіла пачацца яшчэ ў 2019-м. Але заходнія палітыкі пастаянна спрачаюцца наконт яго выкарыстання: некаторыя палітыкі расцэньваюць гэты газаправод як від расійскай эканамічнай зброі.