Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў

Ввядома, што гэта будзе адбывацца без паскоранай працэдуры / pixabay.com
Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для грамадзян Беларусі. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай.
Паводле дарадцы па прававых пытаннях Леаніда Марозава, дэмсілы і Офіс Святланы Ціханоўскай адразу адрэагавалі, калі прыём заяў быў прыпынены.
“Мы вялі працу з нашымі нямецкімі партнёрамі, уздымалі гэтую праблему на ўсіх узроўнях — і сёння бачым вынік гэтых намаганняў.
Мы дзякуем нямецкаму Міністэрству замежных спраў, дэпутатам Бундэстага і Еўрапарламента, якія былі з намі на сувязі апошнія дні. Гэта важны крок, які адкрые шлях да бяспекі для тысяч нашых суайчыннікаў, вымушаных пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій”, — паведаміў Марозаў.
Без паскоранай працэдуры
Пакуль улады ў Германіі не ўдакладнілі, калі дакладна адновіцца выдача гумвізаў, але вядома, што гэта будзе адбывацца без паскоранай працэдуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.