Георгій Дабро пра жанчын, 8 сакавіка і беларускіх "упыроў" — эфір
Пост-шансанье Георгій Дабро / Калаж Улада Рубанава / Еўрарадыё
Пост-шансанье Георгій Дабро — альтэр эга музыкі Сяргея Пукста. Абаяльны Георгій з'явіўся на беларускай музычнай сцэне больш за 10 гадоў таму, каб высмеяць расійскі блатняк і шансон, які заняў ганаровае месца ў сэрцах немалой часткі беларусаў. І яго абаяльны і недалёкі вобраз па-ранейшаму нясе святло і любоў — нягледзячы на эміграцыю і турбулентнасць у свеце.
Неўзабаве Георгій выпусціць эмігрантскі альбом. А пакуль сумесна з Сяргеем Пукстам разважае пра жанчын, стэрэатыпы і зло, якое хавае ў сабе расійская і беларуская папса. Ну і адмыслова да Дня жанчын спявае для іх свае неўміручыя хіты.