Гамяльчук спрабаваў прадаць на рынку ровар з пракату

На рынку “Украінскім” у Гомелі 35-гадовы гамяльчук спрабаваў прадаць ровар “Stels Navigator 730” з пракату.

Як піша сайт Гомельскай абласной міліцыі, стыкер “Пракат” на ровары заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Праз электронную базу яны высветлілі, што ровар належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, які займаецца ў Гомелі пракатам гэтай тэхнікі.

Мужчына спрабаваў прадаць тэхніку без ведама ўладальніка. Ён узяў ровар пакатацца, але не паспеў своечасова вярнуць. Сродкаў на даплату ён не знайшоў і вырашыў прадаць ровар.

Следства кваліфікуе яго дзеянні як махлярства.

Фота — neos.by