Галоўнага трэнера "Дняпра" дыскваліфікавалі на чатыры гульні

Такую кару Вячаславу Герашчанкуі прызначыў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.



Прычынай дыскваліфікацыі сталі словы Герашчанкі на адрас галоўнага арбітра матчу 19-га тура чэмпіянату Беларусі, інфармуе goals.by. У той сустрэчы "Дняпро" згуляў унічыю з "Мінскам" — 2:2. Пасля гульні трэнер рэзка раскрытыкаваў дзеянні галоўнага арбітра матчу Віталя Севасцьяніка: "Лічу,  што такі суддзя наогул не варты судзіць вышэйшую лігу. Хай судзіць першынство Гродзенскай вобласці".



Фота — football.by