Футбол пад дуламі аўтаматаў: атмасфера вакол матча Беларусь-Казахстан. Фотафакт
Штрыхі да таварыскай сустрэчы / abff.by
5 чэрвеня зборная Беларусі прымала зборную Казахстана на «Барысаў-Арэне» ў межах таварыскай гульні.
Беларусы перамаглі з разгромным лікам — 4:1.
Мерапрыемства запомнілася таксама ўзброенымі аўтаматамі міліцыянерамі, якія забяспечвалі бяспеку на стадыёне.
Наступную таварыскую гульню зборная Беларусі правядзе 10 чэрвеня супраць Расіі на новым стадыёне ў Мінску, які пабудавалі кітайцы.