Фотафакт: вялізны бел-чырвона-белы сцяг на Акрэсціна

Фотафакт: вялізны бел-чырвона-белы сцяг на Акрэсціна

У чацвер, 30 сакавіка, каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, у якім утрымліваюцца асуджаныя на адміністрацыйны арышт за Дзень Волі, група актывістаў разгарнула вялізны бел-чырвона-белы сцяг. Фота змясціў у Facebook актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

Таксама пад сценамі ізалятара перформанс арганізавалі восем акцёраў Свабоднага тэатра. Яны праспявалі песню “Муры” Карчмарскага і вясновую песню. Як інфармуе “Наша ніва”, на Акрэсціна знаходзіцца адзін з акцёраў тэатра, які атрымаў 10 сутак арышту.