Фотафакт: украінскі кантрабандыст вёз буйную партыю цыгарэт на ровары

Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", 40-гадовы мужчына незаконна трапіў у Беларусь на ровары. У 150 метрах ад мяжы ён быў затрыманы вайскоўцамі Маларыцкага раёну.



У грамадзініна Украіны было выяўлена 1860 пачкаў цыгарэт вядомых марак: “Parliament”, “Marlboro”, “More”, “Kiss”, “Senator”. Іх кошт пакуль высвятляецца.



Са словаў самага затрыманага, цыгарэты яму не належаць, проста нейкі незнаёмы перавезці іх у Беларусь.



Па факце парушэння дзяржаўнай мяжы праводзіцца разбіральніцтва. Таксама вырашаецца пытанне аб прыцягненні кантрабандыста да адказнасці.