Фотафакт: футбаліст мінскага "Дынама" зняўся ў майцы з арлом і свастыкай
Футбаліст мінскага "Дынама" Умару Бангура зняўся ў майцы з арлом і свастыкай. "Прессбол" заўважыў гэта, калі праглядаў адпускныя здымкі легіянера беларускага клуба, апублікаваныя ў Instagram.
Умару Бангура 28 гадоў. Ён — ураджэнец Сьера-Леоне, з'яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай гэтай краіны. У мінскім "Дынама" гуляе з 2014 года, а да таго абаронца выступаў за клубы Нарвегіі і Англіі.
Фота: dinamo-minsk.by