ФК "Крумкачы" прадставіў новага спонсара — інтэрнэт-партал "Куфар"

ФК "Крумкачы" прадставіў новага спонсара — інтэрнэт-партал "Куфар"

Футбольны клуб "Крумкачы" ў панядзелак, 22 лютага, прадставіў новага спонсара. Гэта — інтэрнэт-партал "Куфар" (kufar.by). Яны падпісалі партнёрскае пагадненне. Кіраўнік клуба Дзяніс Шунто адзначыў, што дамова з новым спонсарам (а ён уваходзіць у топ-3 самых наведвальных беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў) адчыняе перад "Крумкачамі" "новыя магчымасці". Паводле яго слоў, клуб выканаў усе патрабаванні па ліцэнзаванні, і пытанняў з боку Беларускай федэрацыі футбола да яго няма.

Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы снежня 2015 года "Крумкачы" назвалі свайго тытульнага спонсара — піваварную кампанію "Крыніца". З ёй быў падпісаны першы спонсарскі кантракт, разлічаны на тры гады. Аднак сродкаў, атрыманых ад гэтага спонсара, не хапала для паўнавартаснага фінансавання клуба на сезон 2016 года, таму ішоў пошук яшчэ аднаго спонсара.

Выхад мінскіх "Крумкачоў" у эліту беларускага футбола стаў сенсацыяй. Каманда, якая пачынала як аматарская, імкліва прайшла шлях да прафесійнага футбольнага клуба.

Гісторыя ФК “Крумкачы”: гулялі, ішлі на піва, трапілі ў вышэйшую лігу…

ФК "Крумкачы" прадставіў новага спонсара — інтэрнэт-партал "Куфар"
Сімвалічнае падпісанне пагаднення