ФК "Крумкачы" прадставіць новага спонсара
Футбольны клуб "Крумкачы" прадставіць новага спонсара. Адбудзецца гэта ў панядзелак, 22 лютага, інфармуе "Прессбол".
Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы снежня 2015 года "Крумкачы" назвалі свайго тытульнага спонсара — піваварную кампанію "Крыніца". З ёй быў падпісаны першы спонсарскі кантракт, разлічаны на тры гады. Аднак сродкаў, атрыманых ад гэтага спонсара, не хапала для паўнавартаснага фінансавання клуба на сезон 2016 года, таму ішоў пошук яшчэ аднаго спонсара.
Выхад мінскіх "Крумкачоў" (галоўны трэнер — Алег Дулуб) у эліту беларускага футбола стаў сенсацыяй. Каманда, якая пачынала як аматарская, імкліва прайшла шлях да прафесійнага футбольнага клуба, за два сезона "праляцела" праз другую і першую лігі ў вышэйшую. Паколькі каманда прыватная, узнікалі сумненні, ці здолее яна прайсці ліцэнзаванне. З'яўленне чарговага спонсара гэтыя пытанні мусіць зняць.
Гісторыя ФК “Крумкачы”: гулялі, ішлі на піва, трапілі ў вышэйшую лігу…