Фільм "Чорны замак" праваліўся ў расійскім пракаце
"Чорны замак" / "Беларусьфільм", "Нью Арт Синема Продакшн"
Расійскія гледачы праігнаравалі паказ фільма "Чорны замак" па матывах твора Уладзіміра Караткевіча.
За чатыры тыдні фільм паказалі ў 93 кінатэатрах. Агульныя зборы за гэты час склалі 24 668 долараў, звярнуў увагу сайт Orsha.eu. Пры гэтым бюджэт расійска-беларускага фільма, які стартаваў у пракаце 12 снежня, склаў каля 1,5 мільёна долараў.
"Чорны замак" — гэта вольная фантазія на тэму рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Стужка знятая як гістарычныя прыгоды. Праект здымала расійская студыя "Нью Арт Синема Продакшн" пры падтрымцы "Беларусьфільма". У Беларусі яго рэкламавалі як сумесны беларуска-расійскі праект. А вось у Расіі ён пазіцыянаваўся як выключна расійскі.