Фанатаў футбольнага клуба "Дынама-Мінск" асудзілі ў Італіі
Суд Фларэнцыі вынес прысуд 14 заўзятарам футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Як піша сайт фанатаў belultras.by са спасылкай на італьянскія СМІ, усіх беларусаў асудзілі на адзін год і восем месяцаў пазбаўлення волі. Аднак выкананне прысуду было прыпыненае.
Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся ў Фларэнцыі яшчэ ў снежні 2014 года. Тады беларускіх фанатаў затрымалі перад пачаткам матчу паміж "Дынама" і мясцовай "Фіярэнцінай". Праваахоўнікі абвінавацілі заўзятараў у агрэсіўных паводзінах і хуліганскіх дзеяннях.
Агулам быў затрыманы 61 чалавек. 47 з іх былі адпушчаныя, але ім забаранілі наведваць матчы ў Італіі цягам бліжэйшых пяці гадоў. 14 беларускіх фанатаў мусілі паўстаперад судом. Аднак у сувязі з занятасцю суда разбор справы быў перанесены на люты 2016 года. Усім затрыманым заўзятарам тады дазволілі з'ехаць з Італіі.