Фабрэгас не дапаможа зборнай Іспаніі ў гульні супраць Беларусі

15 лістапада адбудзецца сустрэча футбольных зборных Беларусі і Іспаніі ў рамках адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы-2016. Паўабаронца "Чэлсі" Сеск Фабрэгас не дапаможа сваёй камандзе падчас гэтай сустрэчу, бо мае траўму задняй паверхні сцягна, піша "Прессбол".
 
Такім чынам, каманда Іспаніі не зможа разлічваць на 27-гадовага футбаліста не толькі падчас гульні з Беларуссю, але і ў таварыскай сустрэчы з Нямеччынай 18 лістапада. 

Пакуль не вядома, хто заменіць гульца "Чэлсі" ў заяўцы іспанцаў.

Фота — sport-xl.org