Еўракамісія: засуха 2022-га — наймацнейшая за паўтысячы гадоў
Сёлетняя засуха ў Еўропе, відаць, самая моцная за апошнія 500 гадоў. Такое меркаванне прыводзіцца ў твітар-акаўнце Еўракамісіі са спасылкай на экспертаў Навуковага цэнтра ЕС.
У ліпені ЕК папераджала, што ў палове тэрыторыі Еўрасаюза прагназуецца неўраджай. Паводле апошняй справаздачы Еўракамісіі, горш за ўсё сітуацыя выглядае ў цэнтральнай частцы і на поўдні Брытаніі, на ўсходзе Ірландыі, у Італіі, Венгрыі, Румыніі, Фінляндыі, а таксама ў Малдове, Украіне і на паўночным усходзе Расіі.
The current drought in Europe appears to be the worst in at least 500 years, according to @EU_ScienceHub experts.
— European Commission (@EU_Commission) August 23, 2022
The severe rainfall deficit is affecting crops and increasing the risk of fires.
It has also impacted rivers, affecting the energy sector and river transport.