Дзе глядзень другі паўфінал Еўрабачання - 2025

Гурт KAJ (Швецыя) / SVT
Фінал конкурсу песні “Еўрабачанне” 2025 года пройдзе 17 мая ў швейцарскім горадзе Базэль. За перамогу ў самым папулярным шоу Еўропы змагаюцца прадстаўнікі 26 краін — ад Украіны да Арменіі і Ісландыі.
Прамы эфір фіналу “Еўрабачання – 2025” пачнецца а 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (а 22:00 паводле часу Беларусі і Украіны). Глядзець яго можна анлайн — у плэеры ніжэй.
Падчас прамога эфіру фіналу “Еўрабачання – 2025” прадстаўнікі розных краін будуць выступаць у наступным парадку:
1. Нарвегія: Kyle Alessandro – Lighter
2. Люксембург: Лора Торн – La Poupée Monte Le Son
3. Эстонія: Томі Кэш – Espresso Macchiato
4. Ізраіль: Юваль Рафаэль – New Day Will Rise
5. Літва: Katarsis – Tavo akys
6. Іспанія: Melody – Esa diva
7. Украіна: Ziferblat – Bird of Pray
8. Вялікабрытанія: Remember Monday – What the Hell Just Happened?
9. Аўстрыя: JJ – Wasted Love
10. Ісландыя: Væb – Róa
11. Латвія: Tautumeitas – Bur Man Laimi
12. Нідэрланды: Claude – C’est La Vie
13. Фінляндыя: Эрыка Вікман – ICH KOMME
14. Італія: Lucio Corsi – Volevo essere un duro
15. Польшча: Justyna Steczkowska – Gaja
16. Германія: Abor & Tynna – Baller
17. Грэцыя: Клаўдыя – Asteromata
18. Арменія: Parg – SURVIVOR
19. Швейцарыя: Zoë Më – Voyage
20. Мальта: Мірыяна Контэ – SERVING
21. Партугалія: Napa – Deslocado
22. Данія: Sissal – Hallucination
23. Швецыя: KAJ – Bara Bada Bastu
24. Францыя: Луан – Maman
25. Сан-Марына: Gabry Ponte – Tutta l’Italia
26. Албанія: Shkodra Elektronike – Zjerm
На каго ставяць букмекеры?
У дзень фіналу “Еўрабачання” букмекеры лічаць галоўным прэтэндэнтам на перамогу прадстаўнікоў Швецыі — гурт KAJ. Іх шанцы ацэньваюцца на 40%.
На другое месца букмекеры ставяць Аўстрыю. Шанец на перамогу ў JJ — 20%. Нарэшце, на трэцяй пазіцыі — Францыя: у Луан 13% шанцаў на перамогу.
Паводле прагнозаў, у пяцёрку лепшых павінны таксама ўвайсці прадстаўнікі Фінляндыі і Нідэрландаў.
Пераможцу “Еўрабачання – 2025” вызначаць тэлегледачы і члены прафесійнага журы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.