Інтэрнэт разглядае пярсцёнак Тэйлар Свіфт

Пярсцёнак Тэйлар Свіфт / інатаграм-акаунт Тэйлар Свіфт
Спявачка Тэйлар Свіфт апублікавала фота пярсцёнка, які падарыў ёй яе жаніх Трэвіс Келсі, калі аб’яўляла пра заручыны.
Эксперты імгненна падлічылі, што кошт кольца можа вагацца ад 0,5 да 4,5 млн еўра.
Брыльянт у пярсцёнку аказаўся старажытным каменем вагой 8–10 карат. Такі памер даволі рэдкі для антыкварнага вырабу.
Пярсцёнак Свіфт адпавядае модзе на вінтажны стыль з буйнымі камянямі ў ювелірных вырабах. Да таго ж гэты выбар падыходзіць рамантычнай эстэтыцы самой музыкі. Дарэчы, у адной са сваіх песень яна спявае: "Мне падабаюцца бліскучыя рэчы, але я б выйшла за цябе замуж нават з папяровымі кольцамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.