Беларускі гурт Molchat Doma ідзе у бок Grammy
Гурт Molchat Doma / The New York Times
Альбом "Белая Паласа" беларускага гурта Molchat Doma пададзены для ўдзелу ў прэстыжнай музычнай прэміі Grammy у катэгорыі "Лепшы альтэрнатыўны альбом" (Best Alternative Album).
А трэк "Сон" пададзены ў катэгорыі "Лепшае выкананне альтэрнатыўнай музыкі" (Best Alternative Performance).
Пакуль ідзе толькі першы этап галасавання, заяўкі для ўдзелу звычайна афармляе лэйбл групы, паведамляе тэлеграм-канал аб беларускай музыцы "Клік". Аўтары адзначаюць, што для беларускага гурта гэта важны крок на сусветнай музычнай сцэне і магчымасць патрапіць у шорт-ліст намінантаў.
Grammy — гэта прэмія, якую ў розных катэгорыях ўручае Амерыканская акадэмія запісу за выбітныя дасягненні ў музыцы.