Аляксандр Чарнуха напісаў кнігу пра гурт Molchat Doma
Molchat Doma / The New York Times
Музыкальны журналіст Аляксандр Чарнуха напісаў біяграфію гурта Molchat Doma. І перадаў тэкст гурту.
Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з чытачамі. Ці выйдзе некалі кніга? Аляксандр кажа, што вырашаць будзе сам гурт.
Molchat Doma — самая папулярная ў свеце беларуская група. Толькі ў Spotify штомесяц іх слухаюць больш за тры мільёны чалавек.
Дарэчы Еўрарадыё ў 2019-м размаўляла з музыкамі — яшчэ "на іх ўзлёце".