У фінал "Еўрабачання" выйшла ізраільцянка, якая перажыла напад ХАМАС
Юваль Рафаэль / Fabrice COFFRINI / AFP
15 траўня ў швейцарскім Базелі прайшоў другі паўфінал песеннага конкурсу "Еўрабачанне". На ім вызначыліся імёны апошніх дзесяці фіналістаў.
У фінал выйшла прадстаўніца Ізраіля Юваль Рафаэль. Дзяўчына перажыла напад тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года на музычны фестываль Nova. Тады хамасаўцы забілі больш за 300 яго наведвальнікаў. Сама Юваль некалькі гадзінаў хавалася сярод забітых.
Таксама ў фінал "Еўрабачання" выйшаў прадстаўнік Аўстрыі JJ (адзін з сёлетніх фаварытаў), Katarsis (Літва), Parg (Арменія), Sissal (Данія), Лора Торн (Люксембург), Эрыка Вікман (Фінляндыя), Tautumeitas (Латвія), Мірыяна Контэ (Мальта) і Klavdia (Грэцыя).
Фінал конкурсу адбудзецца ў суботу 17 траўня.