Еўрабачанне – 2025: дзе глядзець другі паўфінал

Прадстаўнік Аўстраліі Go-Jo

Прадстаўнік Аўстраліі Go-Jo / EBU

Другі паўфінал конкурсу "Еўрабачанне - 2025" пройдзе ў швейцарскім горадзе Базель вечарам 15 мая. На сцэну самага папулярнага шоу ў Еўропе выйдуць прадстаўнікі 16 краін, з іх толькі 10 выйдуць у фінал.

Прамы эфір другога паўфіналу "Еўрабачання" пачнецца ў 21:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (22:00 па Мінску і Кіеве). Глядзець онлайн-трансляцыю конкурсу можна ў плэеры ніжэй.

Прамы эфір другога паўфіналу "Еўрабачання-2025"

Падчас другога паўфіналу "Еўрабачання – 2025" прадстаўнікі розных краін выступяць у наступным парадку:

Аўстралія: Go-Jo - "Milkshake Man"

Чарнагорыя: Ніна Жыжыч - "Dobrodošli"

Ірландыя: EMMY - "Laika Party"

Латвія: Tautumeitas - "Bur Man Laimi"

Арменія: Parg - "SURVIVOR"

Аўстрыя: JJ - "Wasted Love"

Грэцыя: Клаўдзія - "Asteromata"

Літва: Katarsis - "Tavo akys"

Мальта: Мирыяна Контэ - "SERVING"

Грузія: Марыям Шэнгелія - "Freedom"

Данія: Ciccaa - "Hallucination"

Чэхія: ADONXS - "Kiss Kiss Goodbye"

Люксембург: Лора Торн - "La Poupée Monte Le Son"

Ізраіль: Юваль Рафаэль - "New Day Will Rise"

Сербія: Прынц - "Mila"

Фінляндыя: Эрыка Вікман - "ICH KOMME".

Букмекеры лічаць фаварытамі другога паўфіналу "Еўрабачання – 2025 " прадстаўнікоў Аўстрыі і Ізраіля. У цэлым найбольш высокія шанцы на перамогу ў гранд-фінале ёсць у Швецыі і Аўстрыі.

Як прайшоў першы паўфінал "Еўрабачання – 2025" – глядзіце тут [запіс эфіру]

Фінал "Еўрабачання – 2025" пройдзе ў суботу 17 мая. На сцэну выйдуць прадстаўнікі 25 краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.