Еўрабачанне – 2025: каго букмекеры лічаць фаварытамі?

Прадстаўнікі Швецыі – група KAJ / SVT
Конкурс песні "Еўрабачанне" пройдзе 13-17 траўня ў швейцарскім горадзе Базель. За перамогу на самым папулярным шоу Еўропы пазмагаюцца прадстаўнікі 37 краін.
Найбольш відавочнымі фаварытамі "Еўрабачання-2025" букмекеры лічаць групу KAJ, якая прадстаўляе Швецыю. Шанец іх перамогі ацэньваецца ў 38%.
На другое месца букмекеры ў сваіх прагнозах ставяць JJ, які прадставіць Аўстрыю. Шанец на яго перамогу за паўтара тыдня да пачатку "Еўрабачання" ацэньваецца ў 16%.
Третье место у букмекеров занимает певица из Франции Louane. Её шанс победить оценивают в 8%.
Першы паўфінал "Еўрабачання – 2025" пройдзе 13 траўня, другі – 15-га. Гранд-фінал конкурсу адбудзецца 17 траўня.
Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з 2021 года – Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (ЕВС) прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі за мноства парушэнняў пасля 2020-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.