Сталі вядомыя першыя фіналісты "Еўрабачання-2025"

Гурт Ziferblat з Украіны / eurovisionworld.com
Украінскі гурт Ziferblat з песняй Bird of Pray выйшаў у фінал "Еўрабачання-2025". Першы паўфінал конкурсу прайшоў учора ўвечары ў швейцарскім Базелі.
Таксама ў фінал прайшлі Швецыя (песня Bara Bada Bastu гурта KAJ — сёлетнія фаварыты), Нарвегія, Албанія, Ісландыя, Нідэрланды, Польшча, Сан-Марына, Эстонія (з віруснай "Espresso Macchiato" ад рэпера TOMM¥ €A$H) і Партугалія.
Беларусь у "Еўрабачанні" каторы год не ўдзельнічае. Спярша Еўрапейскі вяшчальны саюз праз палітычны кантэкст у песнях не дазволіў прыехаць на конкурс гурту "Галасы ЗМеста". А пазней і ўвогуле выключыў Белтэлерадыёкампанію — за саўдзел у рэпрэсіях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.