Аўстрыя перамагла на Еўрабачанні-2025

JJ

24-гадовы JJ (сапраўднае імя — Ёганэс Пітч) — аўстрыйска-філіпінскі спявак / Reuters

У швейцарскім Базелі прайшоў фінал “Еўрабачання-2025”. Пераможцам 69-га музычнага конкурсу стаў аўстрыйскі спявак JJ з песняй “Wasted love”.

Другое месца заняла ізраільская спявачка Юваль Рафаэль, якая перажыла напад ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года.

Паводле вынікаў галасавання прафесійнага журы, топ-5 артыстаў выглядаў наступным чынам:

Аўстрыя

Швейцарыя

Францыя

Італія

Нідэрланды

Паводле вынікаў глядацкага галасавання расклад у ТОП-5 быў іншым:

Аўстрыя

Ізраіль

Эстонія

Швецыя

Італія

Інтрыга захоўвалася да апошняга: пасля глядацкага галасавання наперад выйшла Юваль Рафаэль, і толькі ў аўстрыйскага спевака, галасы якога абвяшчаліся апошнімі, быў шанец абыйсці яе ў фінальным заліку.

Фаварыт букмекераў і публікі — фінскае трыа KAJ, якое прадстаўляла Швецыю з песняй пра саўну — заняло чацвёртае месца.

JJ

Гэта першая перамога Аўстрыі з 2014 года, калі першае месца на конкурсе заняла Канчыта Вурст, і трэцяя перамога ў гісторыі краіны.

24-гадовы JJ (сапраўднае імя — Ёганэс Пітч) — аўстрыйска-філіпінскі спявак. У сваёй творчасці ён спалучае элементы оперы і пап-музыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.