Дзе глядзець першы паўфінал Еўрабачання – 2025

Украінскі гурт Ziferblat / EBU
Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне – 2025" пройдзе 13 мая ў швейцарскім горадзе Базэль. На сцэну самага папулярнага тэлешоу Еўропы выйдуць прадстаўнікі 15 краін, з якіх гледачы абяруць дзесяць найлепшых для ўдзелу ў фінале.
Трансляцыя першага паўфіналу "Еўрабачання" пачнецца ў 22:00 па беларускім часе. Глядзець конкурс можна анлайн у плэеры ніжэй.
Парадак, паводле якога на сцэну "Еўрабачання" ў першым паўфінале выйдуць прадстаўнікі розных краін:
1. Ісландыя
2. Польшча
3. Славенія
4. Эстонія
5. Украіна
6. Швецыя
7. Партугалія
8. Нарвегія
9. Бельгія
10. Азербайджан
11. Сан-Марына
12. Албанія
13. Нідэрланды
14. Харватыя
15. Кіпр
Другі паўфінал "Еўрабачання – 2025" пройдзе ў чацвер 15 мая. Як і сёння, найлепшых для ўдзелу ў фінале выберуць толькі галасаваннем тэлегледачоў.
Фінал "Еўрабачання" адбудзецца 17 мая. Пераможцу шоў выберуць галасаваннем тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы краін-удзельніц.
Чытайце таксама: каго лічаць фаварытамі "Еўрабачання" ў 2025 годзе, паводле букмекераў?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.