ЕСПЧ забараніў Расіі выдаваць на радзіму яшчэ аднаго беларуса
Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў Расіі выдаваць у Беларусь яшчэ аднаго нашага суайчынніка. Яго хочуць экстрадзіраваць за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пра гэта піша расійскі камітэт "грамадзянскае садзейнічанне".
Імя беларуса не называецца — ЕСПЧ настойвае на захаванні ананімнасці заяўніка для яго бяспекі.
Паведамляецца, што суд ужыў правіла 39 — гэтая мера абавязвае дзяржаву пачаць неадкладныя дзеянні па захаванні жыцця і здароўя заяўніка. Правіла 39 выкарыстоўваецца ў выключных выпадках. Беларуса нельга выслаць на радзіму. пакуль ЕСПЧ не прыме канчатковае рашэнне.
Зрэшты, некалькі дзён таму Расія прадэманстравала, што з лгкасцю праігнаруе рашэнні ЕСПЧ. Нягледзячы на рашэнне суда ў Страсбургу суд у Маскве пастанавіў выдаць у Беларусь чэмпіёна свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксея Кудзіна. На радзіме ён з'яўляеццп фігурантам крымінальнай справы за акцыі пратэсту ў Маладзечне 10 жніўня — арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.