Электрык з МТЗ: працоўныя забастуюць, калі іх ударыць па кашальках
Вадзім Пайвін / Еўрарадыё
Забастоўкі на беларускіх прадпрыемствах не сціхаюць. Дзесьці рабочыя адкрыта ўступаюць у стачку, дзесьці ціхенька "італьяняць". На прамысловым гіганце МТЗ актыўная забастоўка перайшла ў схаваную: завадчане выходзяць з праўладных прафсаюзаў і паступова аб'ядноўваюцца.
Вадзім Пайвін працаваў на МТЗ электрыкам на зварачным участку. Адкрыта выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, быў звольнены, паспеў пабываць у ізалятары на Акрэсціна. Пасля Вадзім уступіў у прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. У інтэрв'ю Еўрарадыё Вадзім расказвае, якія зараз на МТЗ умовы працы, якія палітычныя погляды пераважаюць у калектыве і чаму завадчане да гэтага часу не пачалі страйкаваць адкрыта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.