Экс-муж Мельнікавай: праз знікненне Анжалікі нікуды не заяўляў, не бачу сэнсу

Анжаліка Мельнікава з экс-мужам Андрэем і дочкамі / facebook.com
Ужо тры тыдні нічога не вядома пра месцазнаходжанне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Пакуль ёсць толькі ўрыўкавая інфармацыя: што ейныя дзеці, мяркуючы па ўсім, у Беларусі, як і былы муж Андрэй.
Еўрарадыё паразмаўляла з экс-мужам Мельнікавай Андрэем.
Падчас размовы мы прадставіліся журналістамі, не ўдакладніўшы з якога медыя, каб не ствараць для яго пагрозаў праз камунікацыю з "экстрэмістамі".
— Можа, з'явіліся нейкія навіны пра Анжаліку?
— Ну не, не... таксама ніхто нічога не ведае, нічога пакуль няма.
— А вы звярталіся куды-небудзь... у міліцыю?
— Ну... я асабіста не звяртаўся... Гэта... так, праз знаёмых больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.