Экс-кіраўнік "Белнафтахіма" нагаварыў па службовым мабільніку на $10 тысяч
Генпракуратура падазрае былога старшыню канцэрна Ігара Жыліна ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Як паведамляе партал tut.by, ён і яго жонка нібыта выкарыстоўвалі службовы мабільны тэлефон у сваіх асабістых мэтах. У выніку нагаварылі на суму больш за 10 тысяч долараў. Да таго ж у праваахоўнікаў былі і іншыя пытанні да Ігара Жыліна, у тым ліку і па яго кватэры.
Жылін кіраваў "Белнафтахімам" з лютага 2011 года, а да таго ачольваў "Гродна Азот". Пастанова ўраду аб вызваленні яго ад пасады з'явілася 3 ліпеня. Прычына не была пазначаная. Дарэчы, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ігар Жылін спрабаваў выехаць у Расію, але быў затрыманы беларускімі праваахоўнікамі.
Фота — Fotolia