Дзяржава нагадае беларусам пра запазычанасці і штрафы праз эсэмэскі
Упраўленне прымусовага выканання плануе дасылаць даўжнікам SMS-паведамленні, каб паведаміць пра пачатак выканаўчай вытворчасці, піша tut.by са спасылкай на прэс-службу Міністэрства юстыцыі.
Нагодай для такой эсэмэскі могуць быць усе запазычанасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ведамства — напрыклад, нявыплачаныя аліменты або крэдыты, штраф за перавышэнне хуткасці, праезд без квітка або распіццё спіртнога ў неналежным месцы.
Такія SMS-паведамленні будуць дасылаць пасля таго, як ведамства пачне выканаўчую вытворчасць у аддзеле прымусовага выканання.
Мінюст яшчэ вядзе перамовы з аператарамі, але ў рамках закона такую рассылку зрабіць ужо можна. Як менавіта будзе выглядаць рассылка, пакуль невядома.