BYSOL атрымаў папярэджанне пра магчымае спыненне ўдзелу ў МГФ

Кіраўніца Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэман / Ihne Pedersen
Дзейнасць фонду BYSOL у Міжнародным гуманітарным фондзе можа быць прыпыненая. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўніца Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Бэрыт Ліндэман.
"Учора мне стала вядома пра абвінавачванні, вылучаныя супраць Андрэя Стрыжака, і пра артыкулы, апублікаваныя па гэтай справе. Улічваючы той факт, што BYSOL пад кіраўніцтвам Стрыжака можа парушаць этычныя стандарты, выканання якіх мы патрабуем, мы сёння вынеслі папярэджанне аб магчымым прыпыненні працы Фонду ў дачыненні да BYSOL", — гаворыцца ў адказе спадарыні Ліндэман.
Паводле яе, далейшыя магчымыя наступствы будуць абмяркоўвацца кіруючым органам МГФ цягам некалькіх наступных дзён.
Некалькі беларускіх актывістак абвінавацілі сузаснавальніка і кіраўніка фонду салідарнасці BYSOL Андрэя Стрыжака ў тым, што ён адпраўляў ім дзікпікі. Стрыжак у сацсетках прызнаў праўдзівасць гэтых абвінавачанняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.