Андрэй Стрыжак пракаментаваў артыкул пра тое, што рассылаў актывісткам дыкпікі

Андрей Стрижак

Андрей Стрижак

Андрэй Стрыжак пракаментаваў артыкул Еўрарадыё пра тое, што дасылаў беларускім актывісткам фатаграфіі свайго палавога члена. Кіраўнік фонду BYSOL просіць прабачэння ва ўсіх, каго маглі абразіць, закрануць або ўстрывожыць ягоныя ўчынкі.

Публікуем яго каментар цалкам:

"У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонара. Я тут не выключэнне, за сорак гадоў жыцця маю ўчынкі і рашэнні, дзе я ня меў рацыі.

Па-першае, наконт таго, што было агучана ў матэрыяле Еўрарадыё, я хачу прынесці свае выбачэнні ўсім, каго маглі пакрыўдзіць, зачапіць, патурбаваць мае дзеянні.

Па-другое, мае дзеянні ня неслі ў сабе прымусу, карыстання службовым становішчам, імкнення да выгады, ці чагосьці такога. Не з’яўляліся рэзультатам злога намеру, ці жадання камусьці нашкодзіць.

Па-трэцяе, абмеркаванне нюансаў майго прыватнага жыцця я вяду з тымі людзьмі, хто з’яўляецца ягонай часткай, таму дадаткова тут няма што абмяркоўваць з маім удзелам.

Ну і апошняе, але не найменьш важнае. Калі гэты допіс камусьці яшчэ дапаможа пераасэнсаваць свае паводзіны, выбачыцца перад кімсьці, я буду лічыць што мае памылкі і праца над імі дапамаглі ня толькі мне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.