Дзесяцікласнікаў чакаюць палявыя зборы. Што зменіцца ў школах з 1 верасня

Што зменіцца ў школах з 1 верасня

Што зменіцца ў школах з 1 верасня

Міністэрства адукацыі зацвердзіла змены ў тыпавы навучальны план для сярэдніх школ. Абнаўленні набудуць моц з 1 верасня 2025 года. Асноўныя новаўвядзенні тычацца старшакласнікаў.

1. Колькасць заняткаў фізкультурай павялічваецца з двух да трох разоў на тыдзень. Чыноўнікі такім чынам хочуць павысіць рухальную актыўнасць навучэнцаў.

2. З 2026 года ўсе дзесяцікласнікі будуць праходзіць абавязковыя 10-дзённыя палявыя зборы (а не толькі навучэнцы кадэцкіх вучылішчаў або сувораўцы). Яны будуць пачынацца адразу пасля заканчэння навучальнага года - з 26 мая па 5 чэрвеня.

3. Для вучняў на дамашнім навучанні пашырылі пералік прадметаў. Да ўжо існуючых дададуцца:

выяўленчае мастацтва;
асновы бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ);
мастацтва (уключаючы айчынную і сусветную мастацкую культуру);
чарчэнне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.