Два іранцы ляцелі праз Беларусь з фальшывымі іспанскімі пашпартамі
1 кастрычніка ў пункце пропуску Нацыянальны аэрапорт "Мінск" памежнікі выявілі двух іранцаў з фальшывымі дакументамі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
35-гадовыя мужчыны прыляцелі з Нур-Султана. У іх былі іспанскія пашпарты з замененымі старонкамі з біяграфічнымі звесткамі. Па гэтых дакументах іранцы планавалі вылецець у Вялікабрытанію.
Замежнікаў затрымалі і склалі пратаколы за парушэнне мяжы. Таксама на іх могуць пачаць крымінальную справу за выкарыстанне падробленых дакументаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.