Два гомельскія ліцэісты спрабавалі абрабаваць краму
Падлеткаў затрымалі.
Два гомельскія ліцэісты спрабавалі абрабаваць краму. Гэта здарылася ў пятніцу ўвечары. Прадавец крамы ў 17.14 па нумары 102 звярнулася ў міліцыю і паведаміла, што ў гандлёвы пункт зайшоў невядомы ў масцы. Ён пагражаў прадметам, падобным да пісталета, і патрабаваў грошы. Сустрэўшы супраціў, ён збег.
Праваахоўнікі высветлілі, што злачынства здзейснілі двое навучэнцаў ліцэя. Падлеткаў затрымалі, перадае БЕЛТА.
Апошнім часам у Беларусі здарылася некалькі гучных разбойных нападаў. 20 студзеня невядомыя маладыя людзі напалі на офіс МТС у Мінску, а ў той жа дзень напалі на салон Ziko. Раніцай 6 лютага ў Мінску здзейсненае дзёрзкае абрабаванне салона гадзіннікаў "TimeCity".
Гл. таксама: Самыя гучныя разбойныя напады ў Беларусі