Другая паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачне дзейнічаць вясной 2019-га

Другая паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачне дзейнічаць вясной 2019-га

Другая ўзлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пачне працаваць у 2019 годзе, "пры наступленні станоўчых тэмператур". Яе будаўніцтва скончыцца сёлета. Пра гэта ў аўторак у прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Паводле яго слоў, рэсурс першай паласы вычарпаны, ён абмяжоўвае колькасць авіяпералётаў (за год можна было здзейсніць толькі 70 узлётаў і пасадак вялікіх транскантынентальных самалётаў). У наступным годзе гэтая праблема знікне.  

Сівак таксама паведаміў, што рух на аўтамабільным мосце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адкрыюць да 7 лістапада. Яго рэканструкцыя амаль завершаная. Хуткасны трамвай можа звязаць сталіцу і парк "Вялікі камень".