Дроны Шродзінгера. Што там у прапагандыстаў — квіз
Квіз па прапагандзе тыдня / euroradio.fm
Расійскія дроны, якія лётаюць над Гомельшчынай, прапагандысты стараліся "не заўважаць" да апошняга. Пакуль некалькі з іх не давялося збіваць беларускім СПА. Але выкруціліся дзяржСМІ досыць хутка.
Бо акрамя пастаянных гісторый пра "ворагаў наўкол" і шалёных "поспехаў Беларусі" пра нешта важнае можна... змаўчаць. Так, маўчанне таксама часта становіцца інструментам прапаганды! Трэнуем крытычнае мысленне і ўстойлівасць да маніпуляцый, каб не трапляцца на хітрыкі прапагандыстаў.