Дональда Трампа ізноў хацелі забіць
Дональд Трамп / Scott Olson/Getty Images
Дональда Трампа ізноў хацелі забіць. Гэтым разам змоўшчыкаў атрымалася спыніць на этапе планавання.
Арганізаваць забойства Трампа, згодна з Міністэрствам юстыцыі ЗША, спрабаваў Іран. Затрыманыя два амерыканскія грамадзяне, аднак галоўны ўдзельнік змовы на волі ў Іране.
Па інфармацыі праваахоўнікаў, замах мусіў адбыцца яшчэ ў кастрычніку.