Дажджы з навальніцамі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў аўторак

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У аўторак, 16 верасня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па заходняй палове, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Удзень у асобных раёнах прагназуецца моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +16...+21 градуса, па ўсходзе Беларусі чакаецца да 24 градусаў вышэй за нуль.

Прыкладна такое ж надвор'е прагназуецца і на сераду. Толькі месцамі па паўднёвым усходзе ўначы і зранку чакаюцца моцныя дажджы. Удзень тэрмометры пакажуць 14-19 градусаў са знакам "плюс".

Дажджы з навальніцамі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 16 верасня / Белгідрамет
Дажджы з навальніцамі і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў аўторак
Прагноз надвор'я на 16 верасня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.