Даішнікі ў Мазырскім раёне ваявалі з самабудам (відэа)
Канфліктная сітуацыя з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і аўтаўладальніка ўзнікла ў вёсцы Козенкі.
На відэазапісе, які трапіў у інтэрнэт, бачна, як супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі і яшчэ двое міліцыянтаў спрабуюць адцягнуць аўтамабіль, які заблакаваў браму гаража. Усё гэта адбываецца пад крыкі гаспадара, інфармуе auto.onliner.by
Прычынай канфлікту стаў незаконна ўзведзены гараж. У мясцовым сельвыканкаме распавялі, што да іх звяртаўся жыхар Мазыра з просьбай выдзеліць яму гэты самы ўчастак, на якім ён раней самавольна паставіў гараж. Пасля атрымання адмовы пачалася працяглая працэдура ліквідацыі самабуду.
У выніку аўтамабіль усё ж адцягнулі, а гараж знеслі.