Ціханоўскі бачыў відэа, на якім Мельнікава жывая і на волі

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Блогер і палітвязень Сяргей Ціханоўскі сцвярджае, што бачыў відэазапіс, на якім зніклая экс-спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава "на волі".

"Я з Мельнікавай не знаёмы, — кажа Ціханоўскі. — Але магу сказаць, што да мяне хлопцы звярталіся, паказвалі відэа, што Мельнікава на волі".

Са слоў Ціханоўскага таксама вынікае, што найбліжэйшым часам гэта відэа можа з'явіцца ў публічным доступе.

Былая лідарка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава не выходзіць на сувязь з канца сакавіка 2025 года. Вядома, што ў канцы лютага жанчына вылецела з Варшавы ў Лондан, а затым — на Шры-Ланку і ў Дубай. Больш пра яе лёс нічога не вядома. Па дадзеных "Кіберпартызан", у 2023 годзе яна лётала на Кубу з Аляксеем Лабеевым, які лічыцца агентам КДБ. Невядома, ці ведала Мельнікава пра яго супрацоўніцтва са спецслужбамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.